Руслана абвясьціла галадоўку ў падтрымку Эўрамайдана

Your browser doesn’t support HTML5

Вядомая ўкраінская сьпявачка, пераможца Эўрабачаньня Руслана два дні знаходзіцца на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве разам з пратэстоўцамі.
На знак салідарнасьці зь іх патрабаваньнямі наконт падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі Украіны і Эўразьвязу, ад якой на мінулым тыдні адмовіўся ўкраінскі ўрад, яна абвясьціла бестэрміновую галадоўку і п’е толькі гарбату.

Руслана галадала і ў 2004 годзе падчас Аранжавай Рэвалюцыі ў Кіеве.