У Кіеве студэнты абвясьцілі страйк

Студэнты Нацыянальнага ўнівэрсытэта «Кіева-Магілянская акадэмія» абвясьцілі пра пачатак страйка 26 лістапада ў 11:30.
Яны маюць намер прайсьці маршам ад будынка акадэміі да Кіеўскага ўнівэрсытэту імя Тараса Шаўчэнкі для пошуку падтрымкі студэнтаў іншых ВНУ.

У панядзелак увечары да дзьвюх тысяч студэнтаў з розных кіеўскіх ВНУ арганізавалі ў Кіеве «студэнцкі Эўрамайдан».

Актыўна ў падтрымку эўраінтэграцыі выступаюць і студэнты Львова.
Учора каля 10 тысяч студэнтаў прыйшлі да будынку Львоўскай абласной дзяржадміністрацыі, яны крычалі «Ганьба» на адрас губэрнатара Львоўшчыны Алега Сала, які праз суд забараняў ўсталёўваць намёты.