Затрыманыя двое падазраваных у забойстве сьвятара ў Аршанскім раёне

сьвятар Аляксандр Марозаў

Затрыманыя двое падазраваных у забойстве сьвятара Аляксандра Марозава, які служыў у храме царквы Праабражэньня Гасподня ў аграгарадку Смальяны Аршанскага раёну, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка упраўлення Сьледчага камітэта па Віцебскай вобласьці Іну Гарбачову.
«Праваслаўны сьвятар ня так даўно дазволіў двум маладым мужчынам у сувязі зь іх складаным матэрыяльным становішчам бясплатна пажыць ў ягоным уласным доме. У ноч з 21 на 22 лістапада паміж мужчынамі адбыўся канфлікт, падчас якога Марозаву былі прычыненыя нажавыя раненьні, ад якіх сьвятар памёр», - распавяла Іна Гарбачова.

Абодва мужчыны затрыманыя ў статусе падазраваных па крымінальнай справе. Яны нідзе не працавалі і ня мелі пэўнага месца жыхарства. Вядзецца сьледзтва, прызначаны шэраг крыміналістычных экспертызаў. Акрамя таго , праведзеныя дасьледаванні паказалі, што падазраваныя знаходзіліся ў стане моцнага алькагольнага ап’яненьня.