У вёсцы Сакалоўка асьвяцілі магілу забітых партызанамі мірных жыхароў

Асьвячэньне крыжа ў Сакалоўцы Вялейскага раёну

Абрад правёў сьвятар Міхаіл Стэцюк. З грамадзкай ініцыятывы на месцы пахаваньня ўсталяванае надмагільле з прозьвішчамі загінулых і праваслаўны крыж.
Пра гэта паведамляе сайт Вялейка.інфо. Каля крыжа ўсталяваны стэнд з інфармацыяй пра тое, што адбылося на гэтым месцы.

Мясцовыя жыхары былі забітыя ў 1942 годзе.

Ініцыятарам і каардынатарам аднаўленчых працаў стаў Алесь Раткевіч.