Прэзэнтацыя «Вушацкага словазбору» Барадуліна

Your browser doesn’t support HTML5

15 лістапада адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна «Вушацкі словазбор». Радыё Свабода вяло жывую трансьляцыю з імпрэзы. Аўтар не прысутнічаў па стане здароўя. «„Вушацкі словазбор“ — спроба сабраць за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосься роднае мне зямлі, шматгалосься, якое, на жаль, пачынае глухнуць», — піша Рыгор Барадулін ва ўступным слове да кнігі.