Беларускія грамадзянскія актывісты арганізуюць у сталіцы Літвы адмысловую пляцоўку «Bў-ROOM» — творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам краін Усходняга партнэрства.
Саміт, які адбудзецца 28–29 лістапада і на які запрошаныя прадстаўнікі беларускіх уладаў, павінен прыцягнуць увагу і да грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
«Мэта «Bў-ROOM» — даць магчымасьць беларускай грамадзянскай супольнасьці падзяліцца сваім досьведам працы ўнутры Беларусі і даць магчымасьць наведвальнікам Віленскага саміту сустрэцца з прадстаўнікамі як нацыянальных, так і рэгіянальных няўрадавых арганізацый і ініцыятыў з Беларусі«,— зазначаюць арганізатары.
У межах «Bў-ROOM» адбудзецца выстава Belarus Press Photos, кірмаш няўрадавых арганізацый, будуць арганізаваныя нефармальныя круглыя сталы і мультымэдыйная пляцоўка, на якой будуць паказваць фільмы і іншыя матэрыялы з Беларусі.
Апрача іншага «Bў-ROOM» арганізуе дыскусіі на тэму адносінаў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, якія будуць праходзіць у межах афіцыйнай дадатковай падзеі Віленскага саміта, прысьвечанай правам чалавека.
Арганізатарамі «Bў-ROOM» выступілі Belarus Press Photo, Эўрапейскі Гуманітарны Ўнівэрсытэт, Міжнародны кансорцыюм «Эўрабеларусь», Эўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава, ByWatch.
Да ўдзелу ў «Bў-ROOM» запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнэрстве, у грамадзянскай супольнасьці ўвогуле. Заяўкі на ўдзел яшчэ можна пасылаць на адрас: info.byroom@gmail.com.