Смаўжа арыштавалі на 5 сутак

Леанід Смоўж у судзе

Судзьдзя Навіцкая нават не сыходзіла на перапынак, каб вынесьці рашэньне па справе Леаніда Смаўжа. Яна абвясьціла прысуд адразу.
У судзе выступілі сьведкі-міліцыянты.

Таксама сьведчаньні даваў грамадзкі актывіст Ільля Дабратвор.

Дабратвор заявіў, што Смоўж не супраціўляўся міліцыянтам і нічога не выкрыкваў.

Леаніда Смаўжа затрымалі 10 лістапада пасьля шэсьця і мітынгу ў Лошыцы.

На акцыю ён прыйшоў у майцы «За Беларусь без Лукашэнкі».