Кубілюсу й Ажубалісу ўрэшце далі беларускія візы

Беларуская амбасада ў Вільні сёньня выдала візы дэпутатам літоўскага Сэйму — былому прэм’ер-міністру Літвы Андрусу Кубілюсу і былому кіраўніку МЗС гэтай краіны Аўдронюсу Ажубалісу.
Літоўскія палітыкі накіраваліся ў Менск.

Сёньня а 10-й гадзіне яны меліся наведаць Курапаты. Але позьняцца на некалькі гадзін, бо ім затрымалі афармленьне візаў, і таму гэты пункт праграмы будзе перанесены.

У іхняй папярэдняй праграме таксама было наведваньне сваякоў палітвязьняў, сустрэча зь лідэрамі беларускай апазыцыі і падпісаньне дамовы аб супрацоўніцтве кансэрватыўнай партыі «Саюз айчыны» з АГП.