Памяці Сержука Цімохава

Год таму ня стала Сержука Цімохава — мастака і беларускага патрыёта.
Чым адметная ягоная творчасьць? Як разумець драматызм і трагізм ягоных карцінаў? Як спалучаліся ў іх паганскія і хрысьціянскія матывы? Як выяўляўся ў іх сьветагляд майстра?

Як і калі Сяржук Цімохаў стаў перакананым беларускім нацыяналістам? Якім быў яго нацыяналізм?

Якім мужам, бацькам, сябрам быў Цімохаў?

Чаму ён, таленавіты, запатрабаваны, у самым росквіце майстэрства, пайшоў кіраваць Саюзам мастакоў? І як гэта адбілася на яго жыцьці і творчасьці?

Пра жыцьцё і творчасьць Сержука Цімохава разважаюць ягоная ўдава — мастачка Рыта Цімохава і яго найбліжэйшы сябра — мастак Генадзь Мацур. У перадачы выкарыстаныя відэазапісы з удзелам Цімохава, а таксама ягоныя працы.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

Your browser doesn’t support HTML5

Свабода бяз гальштукаў: Памяці Сержука Цімохава