Сьледчы камітэт заняўся справай берасьцейскіх паляўнічых на пэдафілаў

Следчы камітэт правяре факт інтэрнэт-ліставаньня жыхара Берасьця зь непаўналетнім мясцовым жыхаром.
Сьледчыя правяраюць ліставаньне «на прадмет наяўнасьці ў іх зносінах прыкмет складаў злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 168 (дзеяньні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту), артыкул 169 (распусныя дзеяньні) і артыкул 170 (прымус да дзеяньняў сэксуальнага характару) Крымінальнага кодэксу», паведаміў БелаПАН Руслан Макарук, прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці.

4 лістапада ў сацыяльныя сеткі трапіла інфармацыя пра тое, што берасьцейскія актывісты руху «Больш быць, чым здавацца» злавілі галоўнага рэдактара аднаго зь берасьцейскіх выданьняў, які прыйшоў на сустрэчу з падлеткам. Праз сацыяльныя сеткі нібыта дамовіліся пра спатканьне на кватэры, падрыхтаванай паляўнічымі на пэдафілаў. У сацыяльных сетках называлася і прозьвішча гэтага чалавека.