БХД абвесьціць народных дэпутатаў

Падчас мясцовых выбараў Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правядзе ўласную кампанію пад назвай «Рада народных дэпутатаў». Прамоўцаў кампаніі, а іх будзе каля 230 па ўсёй Беларусі, вылучаць шляхам збору подпісаў.
Пра гэта гаворыцца ў рашэньні Нацыянальнай рады БХД аб мясцовай палітычнай кампаніі 2013–2014 гадоў.

У галоўным пасланьні кампаніі адзначаецца, што «выбараў няма, іх фальсыфікуюць, прызначаныя „дэпутаты“ нічога не вырашаюць і ня робяць».

За тыдзень да даты выбараў БХД мяркуе сабраць прамоўцаў, якія працавалі ў акругах, каб абвясьціць іх народнымі дэпутатамі.

БХД разам з партнэрамі таксама правядзе супольную кампанію «Права выбара», сумеснае назіраньне і інфармацыйную хвалю з мэтай ускрыць факты фальсыфікацыяў.