На Кубе забаранілі прыватныя кінатэатры і салёны відэагульняў

Рауль Кастра

Улады Кубы загадалі ў суботу неадкладна спыніць дзейнасьць прыватных кінатэатраў і салёнаў відэагульняў.

Як гаворыцца ў паведамленьні, гэтыя віды дзейнасьці ніколі не былі дазволеныя, таму ўрад наводзіць парадак у прыватным сэктары.

Кінатэатраў і салёнаў відэагульняў сапраўды няма ў сьпісе амаль 200 відаў дзейнасьці, якія дазволілі займацца прыватным прадпрымальнікам падчас шэрагу частковых рынкавых рэформаў, уведзеных на Кубе ў апошнія гады, але некаторыя прадпрымальнікі неафіцыйна ладзілі такія ўстановы пад прыкрыцьцём ліцэнзіі на рэстараны і г. д.