У Маскве пікеты з патрабаваньнем паведаміць месцазнаходжаньне Надзеі Талаконьнікавай

Партрэт Надзеі Талаконьнікавай

У Маскве каля будынка Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) праходзіць сэрыя бестэрміновых адзіночных пікетаў з патрабаваньнем паведаміць месцазнаходжаньне асуджанай удзельніцы панк-гурту Pussy Riot Надзеі Талаконьнікавай.

Сваякі і адвакаты зьняволенай кажуць, што нічога ня ведаюць пра яе ад 18 кастрычніка.

Учора ў прэс-службе ФСВП заявілі, што Талаконьнікава накіроўваецца ў адну з папраўчых калёніяў. Пасьля яе прыбыцьця туды сваякі будуць праінфармаваныя ў 10-дзённы тэрмін — у адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам.

Сэрыя адзіночных пікетаў ля будынка ФСВП пачалася ў суботу. Прыхільнікі Надзеі Талаконьнікавай заявілі, што будуць пікетаваць турэмнае ведамства да таго часу, пакуль ня будзе дадзена інфармацыя пра яе месцазнаходжаньне.