Выбары ў Косаве: сэрбы галасаваць могуць, але ці будуць?

Перадвыбарчы мітынг у косаўскай Грачаніцы

Прэзыдэнт Косава Атіфэтэ Ях’яга заявіла, што прызначаныя на нядзелю выбары ў органы мясцовага самакіраваньня стануць праверкай краіны на сталасьць.
Напярэдадні выбараў Ях’яга дала інтэрвію агенцтву Associated Press, у якім заявіла , што ўдзел сэрбаў у выбарах, упершыню з 2008 году, калі Косава аддзялілася ад Сэрбіі, будзе спрыяць інтэграцыі сэрбскай меншасьці, якая адмаўляе кіраваньне Прышціны.

У ходзе перамоваў пад эгідай Эўразьвязу Сэрбія і Косава дамовіліся зьмякчыць свае рознагалосьсі, — гэта ўмова для атрыманьня доступу да фондаў Эўразьвязу.

Многія сэрбы ў Косаве лічаць выбары здрадай. У той жа час некаторыя альбанцы мяркуюць, што выбары пракладаюць шлях да этнічнага падзелу Косава, паколькі даюць сэрбам больш магчымасьцяў для самакіраваньня.