Павал Севярынец — чалавек, які ўсё сьвядомае жыцьцё змагаецца за Радзіму

Your browser doesn’t support HTML5

Ён нарадзіўся ў Воршы трыццаць шэсьць гадоў таму, скончыў школу ў Віцебску і ўнівэрсытэт у Менску, выдаў пяць кніг нацыянальна- палітычнай эсэістыкі ды напісаў шостую. І ўсё сваё сьвядомае жыцьцё змагаецца за вольную радзіму, за што быў шматкроць арыштаваны і зьняволены. Апошнім разам выйшаў на волю два тыдні таму.