Ізраіль выпусьціў палестынскіх вязьняў

Your browser doesn’t support HTML5

Ізраіль вызваліў 26 палестынскіх вязьняў

Сёньня раніцай Ізраіль вызваліў 26 палестынскіх зьняволеных. Гэта зьяўляецца часткай пагадненьня па перазапуску мірных перамоваў з палестынцамі, якія раней зайшлі ў тупік.
На Заходнім беразе Ярдана і ў сэктары Газа палестынцы віталі людзей, частка зь якіх правялі за кратамі больш за 20 гадоў.

Выступаючы на цырымоніі ў Рамале, палестынскі лідэр Махмуд Абас заявіў, што яго адміністрацыя адкідвае любыя спробы Ізраіля, як ён выказаўся, «гандляваць» вызваленьнем зьняволеных у абмен на будаўніцтва новых габрэйскіх паселішчаў на тэрыторыях, якія палестынцы лічаць часткай сваёй будучай дзяржавы.

Вызваленьне зьняволеных выклікала непрыманьне ў Ізраілі, дзе шмат хто называе вызваленых тэрарыстамі, якія ўчынілі жорсткія злачынствы супраць ізраільцян.

У ізраільскіх турмах застаюцца тысячы палестынцаў, зьняволеных па розных абвінавачваньнях — ад кіданьня камянёў у праваахоўнікаў да забойстваў цывільных падчас выбухаў, перастрэлак і іншых нападаў.