Ганна Андруковіч: Я хачу працягнуць справу дзеячаў Віленскага беларускага музэю

Your browser doesn’t support HTML5

Беларускую мову зь яе выбівала настаўніца пачатковых клясаў. Амаль штодня мэтадычна дубасіла дзяўчынку лінаркай па пальцах. Пакалечаныя рукі на ўсё жыцьцё сталі напамінкам пра кошт любові да радзімы. Сваю ахвярную любоў яна цяпер укладае ў рупнасьць у Мясцовым дабрачынным фондзе «Крэўскі замак», нацыянальнай моладзевай ініцыятыве niekropali.by, у сваім прыватным праекце па стварэньні віртуальнага музэю імя Івана Луцкевіча. Магістрантка Беларускага ўнівэрсытэту культуры Ганна Андруковіч — гераіня чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды».