Gallup: 36% беларусаў лічаць, што ўрад карумпаваны

Ці зьяўялецца карупцыя шырокараспаўсюджанай ва ўрадзе вашай каіны? 36% апытаных грамадзянаў Беларусі станоўноўча адказалі на гэтае пытаньне.
Амэрыканскі інстытут грамадзкай думкі Gallup апублікаваў вынікі апытаньня пра распаўсюд карупцыі ў сьвеце.

Большасьць апытаных у 108 з 129 краін лічаць карупцыю шырока распаўсюджанай праблемай ва ўрадзе сваёй краіны.

Найгоршы паказьнік у Чэхіі — 94%, найлепшы ў Швэцыі — 14%.

Экспэрты Gallup бачаць сувязь паміж выказваньнем меркаваньняў пра карумпаванасьць і свабодай мэдыяў. Сярод краін з часткова свабоднай прэсай і несвабоднай прэсай найменшая колькасьць апытаных сказалі, што карупцыя шырока распаўсюджаная.