Анонс. Жывое відэа з Аргкамітэту БНФ праз 25 гадоў

Радыё Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з сустрэчы сяброў Аргкамітэту БНФ. Пачатак 19 кастрычніка аб 11-й раніцы.
Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне» быў утвораны 19 кастрычніка 1988 году на сходзе ў Чырвоным касьцёле ў Менску. Устаноўчы зьезд адбыўся ў Вільні 24–25 чэрвеня 1989 году.