Суботнік на Чыжоўка-арэне

Збудаваную да Чэмпіянату сьвету па хакеі «Чыжоўку-арэну» маюць адкрыць 7 лістапада. Каб укласьціся да чырвонай даты, на будоўлю ў вэерным парадку пастаўляюць групы некваліфікаванай ды бясплатнай працоўнай сілы. На тыдні з заняткаў здымалі студэнтаў, у суботу зь мётламі ды шуфлямі выйшлі паўтысячы рабочых ды службоўцаў.