Адвакаты абскардзілі хатні арышт Баўмгертнэра

Дзьмітры Гарачка

Адвакаты гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра абскардзілі яго меру стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту.
Пра гэта паведаміў адвакат Дзьмітры Гарачка.

Скарга пададзеная ў Генэральную пракуратуру Беларусі.

Ён таксама сказаў Інтэрфаксу, што адвакаты штодня сустракаюцца з Баўмгертнэрам і абмяркоўваюць стратэгію абароны.