У Аліева да 84%, апазыцыя кажа пра фальсыфікацыі

Прыхільнікі Ільгама Аліева сьвяткуюць яго перамогу.

Пераканаўчую перамогу на праведзеных у сераду ў Азэрбайджане прэзыдэнцкіх выбарах атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Ільгам Аліеў, які прэтэндуе на трэці пяцігадовы тэрмін.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя шэрагу экзіт-полаў, згодна зь якімі за Аліева прагаласавалі ад 81 да 84 адсоткаў выбаршчыкаў. Пра перамогу свайго кандыдата абвясьціў і перадвыбарчы штаб Аліева.

На другім месцы, паводле вынікаў экзіт -полаў, апазыцыянэр Джаміль Гесенлі, які набраў каля 8 адсоткаў галасоў.

Раней сёньня Гесенлі заявіў пра шматлікія фальсыфікацыі на выбарах і грубыя парушэньні правоў выбаршчыкаў. Апазыцыя сьцьвярджае, у прыватнасьці, што мелі месца ўкідваньні ў выбарчыя скрыні пачкаў бюлетэняў, неаднаразовае галасаваньне адных і тых жа асобаў.

Усяго на цяперашніх выбарах было зарэгістравана 10 кандыдатаў.

Прыхільнікі Аліева сьвяткуюць яго перамогу на вуліцах Баку



Падлік галасоў