Мікалай Аўтуховіч: Данькоў мяняў унітазы на Валадарскага

Мікалай Аўтуховіч

Пасьля працяглага перапынку пачалі даходзіць з гарадзенскай турмы лісты ад палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.
Мікалай паведаміў, што атрымаў вясельны альбом ад сям’і Дашкевічаў.

«Вельмі рады за Насту і Зьмітра. Сэрца парадавалася ад шчасьлівых твараў на гэтых здымках. Хоць нейкі пазытыў атрымаў у апошні час», — цытуе ліст палітвязьня праваабарончы цэнтар «Вясна».

Аўтуховіч таксама піша, што «са здароўем усё нармальна»:

«Прашу тых, хто мяне падтрымлівае, не хвалявацца».

У сваім лісьце Мікалай Аўтуховіч узгадвае арыштаванага ўладальніка начнога клюбу Юрыя Данькова:

«Ён жа калісьці быў у апякунчай радзе і дапамагаў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Менску, мяняў там унітазы. А цяпер, выходзіць, сам сядзіць».