У Магілёве зьявяцца стэнды з цытатамі Купалы і Караткевіча

Вуліца Магілёва

Актывісты магілеўскай гарадской арганізацыі ТБМ прапанавалі ўладам усталяваць два банэры з выказваньнямі Янкі Купалы І Уладзімера Караткевіча пра Магілёў, паведамляе БелаПАН.
Як паведаміў старшыня мясцовага ТБМ Алег Дзьячкоў, на нядаўняй сустрэчы ў Магілёўскім аблвыканкаме старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў станоўча ўспрыняў прапанову аб усталяваньні банэраў з цытатамі пра Магілёў з твору Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда».

Таксама ТБМ прапанавала эскіз банэра з цытатамі з паэмы Янкі Купалы «Магіла льва». Улады паабяцалі знайсьці месца пад гэты стэнд.

Паводле сяброў ТБМ, магілёўскія ўлады падтрымалі меркаваньне ТБМ пра неабходнасьць больш частага выкарыстаньня беларускай мовы ў надпісах і ўказальніках у Магілёве.