Чорны квадрат замест фатаздымкаў

Your browser doesn’t support HTML5

27 верасьня на знак пратэсту супраць арышту фатографа Дзяніса Сінякова сайты некалькіх расейскіх мэдыяў публікуюць чорныя (а ў некаторых выпадках — шэрыя) квадраты і прастакутнікі на месцы звыклых фатаграфіяў. Да пратэсту далучыліся тэлекампанія «Дождж», інфармацыйныя сайты Lenta.ru, «Эхо Москвы», «Руская планета», «Вялікі горад» і іншыя — нават сайт ляяльнага уладам тэлеканалу «НТВ».