Лех Валэнса: кадры з жыцьця

Лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса выступае перад працоўнымі падчас страйку на Гданьскай вэрфі. Жнівень 1980 г.

Лех Валэнса прамаўляе перад помнікам забітым докерам «Тры крыжы» на імпрэзе з нагоды дзявятай гадавіны падпісаньня пагадненьня з камуністычнымі ўладамі Польшчы. Гданьск, жнівень 1989 г.

Лех Валэнса на перамовах з уладамі камуністычнай Польшчы, архіўны здымак

Валэнса перад «касьцяшкай даміно» з сымбалічнага Бэрлінскага мура. Нямеччына, лістапад 2009 г.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель зь Лехам Валэнсам і прэзыдэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым на былым памежным пераходзе на Борнгальмэрштрасэ ў Бэрліне. Лістапад 2009 г.

Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса на прэсавай канфэрэнцыі з нагоды адкрыцьця выставы «Салідарнасьць: Барацьба Польшчы за свабоду» ва ўнівэрсытэце Ўэйна. Дэтройт, Мічыган, кастрычнік 2010 г.

Валэнса галасуе на польскіх прэзыдэнцкіх выбарах на выбарчым участку ў Кракаве. Ліпень 2010 г.

Экс-прэзыдэнт Лех Валэнса. Красавік 2011 г.

Валэнса і тагачасны прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск ускладаюць вянок у гонар 30-годзьдзя «Салідарнасьці». Гданьск, жнівень 2010 г.

Лех Валэнса ў шпіталі паціскае руку былому кіраўніку Польшчы Войцеху Ярузэльскаму, які перасьледаваў чальцоў «Салідарнасьці» і ў 1981 годзе ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. Верасень 2011 г.

Лех Валэнса і лідэр апазыцыі Яраслаў Качыньскі на пахаваньні былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Прага, сабор Сьвятога Віта, сьнежань 2011 г.

Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса, Міхаіл Гарбачоў, Фрэдэрык дэ Клерк і Джымі Картэр удзельнічаюць у дыскусіі ў Ілінойскім унівэрсытэце. Чыкага, красавік 2012 г.

Лех Валэнса гутарыць з рэжысэрам Анджэем Вайдам на цырымоніі ганараваньня прэміяй «За свабоду слова» ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Чэрвень 2013 г.

Колішні савецкі прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў побач зь Лехам Валэнсам падчас адкрыцьця канфэрэнцыі з нагоды 20-годзьдзя Міжнароднага Зялёнага Крыжа. Жэнэва, верасень 2013 г.

Лех Валэнса і рэжысёр Анджэй Вайда на паказе фільму «Валэнса, чалавек надзеі» падчас 70-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю. Верасень 2013 г.

Лідэр апазыцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы выступае на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь Лехам Валэнсам у Варшаве. Верасень 2013 г.