Аўганскія і ірацкія “вёскі” ў амэрыканскай пустыні Махавэ

Форт-Ірвін і Нацыянальны навучальны цэнтар – адно з галоўных месцаў, дзе рыхтуюць амэрыканскіх вайскоўцаў. Тут служыць амаль 9000 чалавек

У Нацыянальным навучальным цэнтры мадэлююцца самыя розныя сытуацыі, зь якімі амэрыканскія вайскоўцы могуць сутыкнуцца ў баі. На здымку: салдаты крочаць праз задымлены выхад.

Амэрыканскія вайскоўцы ў ролі аўганскіх вулічных гандляроў на вуліцы вёскі-макета

Вайскоўцы адпрацоўваюць сытуацыю, калі побач выбухнула самаробная бомба і вядзецца снайпэрскі агонь

Вайсковец назірае за вёскай праз камэры сачэньня

Рэзэрвісты Нацыянальнай гвардыі зь Нью-Ёрку стажыруюцца перад Аўганістанам

Жаўнеры Нацыянальнай гвардыі ў вёсцы Мэдзіна Джабал пасьля выбуху бомбы ў аўтамабілі

Панарамны здымак Мэдзіна Ўасл – макету ірацкай вёскі ў складзе Нацыянальнага навучальнага цэнтру

Макет вёскі Мэдзіна Ўасл пачынаўся зь некалькіх грузавых кантэйнэраў. Цяпер гэта сапраўднае паселішча, тут працуе гатэль і ёсьць мячэт.

Выбух – элемэнт навучаньня тактыцы гарадзкога бою

Жаўнер 3-й пяхотнай дывізіі арміі ЗША гутарыць з жаўнерамі, якія граюць ролю іракцаў, на вучэньнях у вёсцы Мэдзіна Ўасл

«Мясцовыя жыхары» сыходзяць, раззлаваўшыся на вайскоўцаў, ад якіх не атрымалі мэдычнай дапамогі

Гатэль у вёсцы Мэдзіна Ўасл

Канадзкі вайсковец у ролі баевіка цэліцца падчас вучэньняў у пазыцыі праціўніка

Вайскоўцы, якія граюць за баевікоў, абмяркоўваюць у вёсцы Мэдзіна Ўасл свае пляны на заўтра

Мэдыкі цягнуць таварыша, «параненага» ад выбуху самаробнай бомбы

У верасьні 2013 году бура пахіліла будынак у вёсцы Мэдзіна Джабал. У некаторых дамах слой бруду даходзіў да чатырох футаў

Апэратар кіраваньня паветраным рухам Ваенна-паветраных сіл ЗША едзе праз пустое поле бою ў Форт-Ірвіне. Ён шукае, адкуль выклікаць авіяцыю на танкі ўмоўнага праціўніка