Беларускую мову вывучаюць паводле кнігі Юрася Бушлякова

Your browser doesn’t support HTML5

На адукацыйных курсах «Мова ці кава» чарговую порцыю правілаў разьбіралі з дапамогай кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова» і запісаў ягоных праграмаў на Радыё Свабода.
Тыя, хто выканаў заданьні лепш за іншых, атрымалі асобнікі кніг «Жывая мова» зь пячаткай-эксьлібрысам Юрася Бушлякова.

«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.

Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.

Гэтую кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет да ягоных саракавін.

Чытаць кнігу ў PDF-фармаце.