Гардэроб Аляксандра Лукашэнкі

Каляж зь відэа розных гадоў: Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію ў плаўках на марскім узьбярэжжы ў Вэнэсуэле, косіць траву ў сваёй рэзыдэнцыі, выступае недзе ў рэгіёнах, слухае справаздачу чыноўнікаў

Каляж зь відэа розных гадоў: Лукашэнка на розных спартовых імпрэзах і ў паездках па рэгіёнах

На сустрэчы з выбарцамі, 1994

Лукашэнка спраўджвае прадукцыю дрэваапрацоўчага заводу ў Вялейцы (Менская вобласьць), 1999

Лукашэнка прымае ў Менску тагачаснага прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінэджада, 2007. Лукашэнка пры гальштуку, Ахмадзінэджад – не

Лукашэнка пры чорным гальштуку сустракаецца з папам Рымскім Бэнэдыктам XVI у Ватыкане, 2009

Аляксандар Лукашэнка прыляцеў у Бішкек, 2009. Вакол афіцыйныя асобы ў белых кашулях і гальштуках. Кіраўнік Беларусі – у куфайцы і пінжаку

Лукашэнка катаецца на матацыкле Harley-Davidson разам са сваім сынам Мікалаем, 2009

Аляксандар Лукашэнка ў бушлаце, тагачасны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведеў – у зімовай куртцы. Рэзыдэнцыя Завідава пад Масквой, 2009

Гуляе на корце з Каралін Вазьняцкі ў неспартовым строі, 2010

Разам з тагачасным прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Уга Чавэсам. На галаве ў Лукашэнкі – бэйсболка з фрагмэнтамі сьцяга Вэнэсуэлы, 2010

Перамовы з прэм'ер-міністрам Расеі Ўладзімерам Пуціным. Пуцін пры гальштуку, Лукашэнка – не. 2011

Паездка ў Лунінец (Берасьцейская вобласьць). Чыноўнікі ў белых кашулях і пры гальштуках. На кіраўніку Беларусі – куфайка і пінжак, 2011

На жалобнай цырымоніі ў памяць хакеіста Руслана Салея, які загінуў у авіякатастрофе, 2011

Кіраўнік Беларусі сустракаецца з прэзыдэнтам Балівіі Эвам Маралесам, 2013

Аляксандар Лукашэнка ў вайсковай форме на парадзе ў гонар афіцыйнага сьвята Дня Рэспублікі (3 ліпеня), 2013