Акцыі «Ўралкалія» таньнеюць з-за справы Баўмгертнэра

Кошт акцыяў «Уралкалія» нэгатыўна рэагуе на паведамленьні, што Менскі гарадзкі суд пакінуў гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра пад вартай.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя Маскоўскай біржы: 13 верасьня акцыі «Ўралкалія» зьніжаліся ў кошце на 2,9% а індэкс ММВБ пры гэтым зьмяншаўся на 0,7%, перадае РИА Новости.

«Уралкалій» шкадуе аб рашэньні менскага суду пакінуць Уладзіслава Баўмгертнэра пад вартай, заявіў начальнік управы сувязяў з грамадзкасьцю холдынгу Аляксандар Бабінскі.

«Мы шкадуем, што суд не прыняў да ўвагі хадайніцтва аб зьмене меры стрыманьня. Кампанія па-ранейшаму катэгарычна адхіляе ўсе выстаўленыя беларускім бокам абвінавачаньні», — дадаў Аляксандар Бабінскі.