Малалу ўзнагародзілі дзіцячым Нобэлем міру

Малалу ўзнагародзілі дзіцячым Нобэлем міру

Нідэрляндзкая дзіцячая праваабарончая арганізацыя KidsRights уручыць Малале прэмію ў памеры 100 тысяч эўра.

Пяць гадоў таму юная актывістка пачала весьці блог, у якім скрытыкавала спробы талібаў ўсталяваць законы шарыяту ў раёне Сват на паўночным захадзе Пакістану, дзе яна жыла. У кастрычніку мінулага году ў Малалу стралялі, яна была цяжка параненая, пасьля чаго знаходзілася на лячэньні ў Лёндане. Цяпер 16-гадовая Малала Юсафзай жыве ў Вялікабрытаніі.

Грошы будуць патрачаныя на адукацыйныя праекты для дзяўчынак у Пакістане.

Малала Юсафзай