Заснавальніцы FEMEN пакінулі Ўкраіну

Заснавальніцы руху FEMEN заявілі, што 30 жніўня пакінулі Ўкраіну з-за палітычнага перасьледу з боку ўлады.
У прэс - рэлізе, распаўсюджаным рухам у суботу гаворыцца , што актывісткі FEMEN Яна Жданава, Ганна Гуцол і Аляксандра Шаўчэнка былі выкліканыя сьледчымі на допыт. Гэта азначае, што актывісткі будуць пераведзеныя са статусу "падазроных" ў статус "абвінавачаных" . Яны ўцяклі з Украіны ў Эўропу з мэтай працягнуць дзейнасьць FEMEN, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Раней паведамлялася, што 27 жніўня ў кіеўскім офісе FEMEN міліцыя канфіскавала прадметы, падобныя на пісталет і гранату, і таксама фотапартрэты прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і патрыярха Кірыла. У руху заявілі , што ўсе знойдзеныя прадметы былі падкінутыя міліцыяй, і што супраць актывістак адкрылі крымінальную справу аб незаконным захоўваньні зброі.