Памёр мастак Арлен Кашкурэвіч

26 жніўня ўвечары пасьля цяжкай хваробы на 84-м годзе жыцьця памёр вядомы мастак Арлен Кашкурэвіч.
У Арлена Кашкурэвіча засталося два сыны — таксама мастакі Ігар і Тодар.

Разьвітаньне з Арленам Кашкурэвічам пройдзе 28 жніўня аб 11 гадзіне ў Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова.

Арлен Кашкурэвіч — мастак-графік, народны мастак Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Ён нарадзіўся 15 верасьня 1929 году. У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню. У 1959 — аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Ад 1959 да 1969 выкладаў у гэтым інстытуце.

Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі.

Прафэсар-візытатар ЭГУ.

Уладальніка дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленьне. Ягоныя працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах сьвету.

Арлен Кашкурэвіч. “Янка Купала ў Смаленску. 1918”

Арлен Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха»