Палітвязьня Уладзімера Яроменка чакае новы суд

Уладзімер Яроменак

28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Уладзімера Яроменка зноў позвай выклікаюць у суд. Гэтым разам справа адміністрацыйная.
Яроменка чарговым разам абвінавачваюць у парушэнні адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду ( ч. 2, артыкула 24.12 КаАП РБ).

20 жніўня суд Першамайскага раёну Менску асудзіў Яроменка на 3 месяцы арышту, прызнаўшы хлопца вінаватым у парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэксу). Верагодна, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспэкцыі палічылі гэта недастатковым і накіравалі ў суд новыя матэрыялы.

Разгляд адміністрацыйнай справы Яроменка прызначаны на 10 гадзін раніцы 28 жніўня ў судзе Першамайскага раёну сталіцы.