Манэўры ЗША і Паўднёвай Карэі

Пуск паўднёвакарэйскай ракеты з падводнай лодкі.

ЗША і Паўднёвая Карэя сёньня пачалі штогадовыя сумесныя ваенныя вучэньні, якія будуць доўжыцца да 30 жніўня.
Паўночная Карэя называе падобныя вучэньні «рэпетыцыяй ўварваньня» амэрыканскіх і паўднёвакарэйскіх войскаў. Аднак у сувязі з цяперашнімі вучэньнямі яшчэ не было ніякіх афіцыйных заяваў.

У апошнія тыдні на Карэйскім паўвостраве было прыкметна паслабленьне напружанасьці. Некалькі дзён таму Пхэньян і Сэул пагадзіліся паступова аднавіць працу сумеснага прамысловага комплексу на тэрыторыі КНДР.

У мінулую нядзелю Паўночная Карэя прыняла прапанову Паўднёвай Карэі аб аднаўленьні перамоў па праблеме ўзьяднаньня сем’яў, падзеленых вайной.