Ці заўсёды міліцыя мае рацыю? Поўнае відэа

Калі здараецца гвалт, людзі выклікаюць міліцыю. Але ці заўсёды яна абараняе пацярпелага і ці заўсёды яе дзеяньні адэкватныя адносна парушальніка?
Калі здараецца гвалт, людзі выклікаюць міліцыю. Але ці заўсёды яна абараняе пацярпелага і ці заўсёды яе дзеяньні адэкватныя адносна парушальніка? Куды можа падаць скаргу звычайны грамадзянін на міліцыянта, які парушае закон, і ці можа ён дабіцца справядлівасьці? А мо ў Беларусі ўвогуле нельга крытыкаваць дзеяньні міліцыі?

Міліцыя з народам, як гэта мае быць паводле закону, ці супраць яго, як гэта можна пачуць ад апазыцыянэраў, незалежных журналістаў, праваабаронцаў?

У дыскусіі бяруць удзел праваабаронца Наста Лойка і незалежны журналіст Глеб Лабадзенка.

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.