Папа рымскі назваў мусульман братамі

Папа Францішак заклікаў хрысьціян і мусульман ставіцца адзін да аднаго з ўзаемапавагай і ўмацоўваць паразуменьне шляхам адукацыі і выхаваньня новых пакаленьняў.
Папа павіншаваў «нашых братоў мусульман» са сканчэньнем сьвятога месяца Рамадан, прысьвечанага пасту, малітве і міласэрным справах.

Пантыфік прывітаў мусульман усяго сьвету падчас нядзельнага бласлаўленьня паломнікаў, якія сабраліся на плошчы сьвятога Пятра ў Рыме.

У адрозьненьне ад сваіх папярэднікаў, Францішак вырашыў застацца на летнія месяцы ў Ватыкане, а не адправіцца ў афіцыйную рэзыдэнцыю Кастэль Гандольфа.