Ізноў вандалізм у Курапатах. Дадаліся здымкі

Раніцай 4 жніўня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ убачылі ў Курапатах сьляды чарговага акту вандалізму.
Яшчэ ўчора, 3 жніўня, людзі працавалі на талацэ, добраўпарадкуючы тэрыторыю Народнага Мэмарыяла. Пашкоджаных крыжоў не было. З гэтага робім выснову, што невядомыя злачынцы паламалі крыжы ўвечары 3 жніўня або ўначы на 4 жніўня. Паламана 8 крыжоў на Крыжовай алеі. Вандалы таксама пашкодзілі мэталічны Крыж памяці палякаў, расстраляных у Курапатах (гэты Крыж быў устаноўлены жыхарамі Менску ў 1994 годзе). Злачынцы пашкодзілі бляшаныя шыльдачкі з надпісамі на Крыжы і раскідалі вянкі і кошыкі з кветкамі, якія стаялі каля гэтага і іншых крыжоў.