Гісторык Цімох Акудовіч: «Баліць душа за драўляны Менск»

Your browser doesn’t support HTML5

Цімох Акудовіч кіруе адукацыйнымі праектамі ў Беларускім камітэце Міжнароднай рады па помніках і мясьцінах (ICOMОS), арганізоўвае штогадовыя фэсты экскурсаводаў, возіць турыстаў па мясьцінах каліноўцаў, удзельнічае ў праграме вывучэньня і захаваньня могілак «Нэкропалі Беларусі». А яшчэ лічыць местачковую драўляную архітэктуру сапраўдным скарбам нацыянальнага дойлідзтва.