З-за Сноўдэна амэрыкана-расейскія стасункі нацягнуліся

ЗША выказалі расчараваньне рашэньнем Расеі даць прытулак былому кантрактніку амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварду Сноўдэну, які на радзіме абвінавачваецца ў шпіянажы.
Прэс-сакратар Белага дому Джэй Кэрні заявіў у чацьвер, што Вашынгтон яшчэ раз разгледзіць пытаньне пра сэнс амэрыкана-расейскага саміту, які заплянаваны на пачатак верасьня ў Маскве.

Сноўдэн падзякаваў Расеі за прадстаўленьне часовага прытулку на год.

Раней у чацьвер адвакат Анатоль Кучарэна, які аказвае юрыдычныя паслугі грамадзяніну ЗША, уручыў яму дакумэнты з Фэдэральнай міграцыйнай службы Расеі, якія дазволілі амэрыканцу пакінуць транзытную зону аэрапорта «Шарамецева» і перасекчы расіейскую мяжу.

Паводле Кучарэны, Сноўдэн зьехаў у бясьпечнае месца. Куды менавіта, адвакат не паведаміў.