Вялікая Брытанія ў чаканьні новага прынца ці прынцэсы

Герцагіню Кембрыджскую Кэйт, жонку брытанскага прынца Ўільяма, адвезьлі ў радзільню лёнданскага шпіталю Сьвятой Марыі.
Паводле афіцыйных паведамленьняў, яна паехала ў шпіталь на машыне разам з прынцам Уільямам.

Кэйт і Ўільям ня ведаюць, хто ў іх народзіцца, хлопчык ці дзяўчынка.

Немаўля будзе трэцім у чарзе на трон Вялікай Брытаніі, пасьля прынца Чарльза, свайго дзеда, а свайго бацькі — прынца Ўільяма.

Брытанскі манарх зьяўляецца кіраўніком Вялікай Брытаніі ды 15 іншых краінах, улучна з Канадай і Аўстраліяй.

Уільям і Кейт ажаніліся ў красавіку 2011-га году.

У лёнданскім шпіталі сьвятой Марыі прынцэса Дыяна некалі нарадзіла Ўільяма і ягонага малодшага брата прынца Гары.