Навальны вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе

Пётр Афіцэраў і Аляксей Навальны ў судзе

Кіраўскі абласны суд разгледзеў апэляцыйную скаргу пракуратуры на арышт расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Напярэдадні Ленінскі раённы суд Кірава прызнаў Навальнага і прадпрымальніка Пятра Афіцэрава вінаватымі ў крадзяжы лесу, прысудзіўшы іх да пяці і чатырох гадоў пазбаўлення волі адпаведна.

У якасці меры стрымання да абскарджаньня гэтага рашэньня судзьдзя Сяргей Бліноў пастанавіў абраць Навальнаму і Афіцэрава меру стрыманьня ў выглядзе заключэння пад варту.

Кіраўскі абласны суд гэтае рашэньне адмяніў і вызваліў Навальнага і Афіцэрава пад падпіску аб нявыезьдзе.