Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў наракаюць на тое, што адпачынак ім скарацілі на тыдзень — з 35 да 28 каляндарных дзён, а за пуцёўку ў санаторый цяпер трэба плаціць амаль поўны кошт.
Праўда, заробак беларускага дэпутата — амаль у два разы вышэйшы за сярэдні заробак па краіне.
Для сябра камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Галіны Лазоўскай сёлетні адпачынак — першы, які яна будзе праводзіць у статусе дэпутата:
«Нікуды за мяжу я ад’яжджаць не зьбіраюся. У мяне 28 дзён каляндарных
адпачынак. Зьбіраюся адпачываць на лецішчы. Гэта ў Залесьсі, на Смаргоншчыне, на беразе Віліі. Там ёсьць дачны пасёлак. Ня вёска, а менавіта пасёлак».
Карэспандэнт: «Раней дэпутатам давалі і пуцёўкі на адпачынак добрыя, і грашовую дапамогу. А якая сытуацыя цяпер?»
«Я зьбіраюся ісьці на адпачынак у другой палове жніўня. Пакуль працую ў парлямэнце. А наконт пуцёвак нам сказалі так: за свой кошт набывайце».
Для намесьніцы старшыні камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях Зінаіды Мандроўскай цяперашняя кадэнцыя ў Палаце прадстаўнікоў — другая запар:
«Ня ведаю, паверыце ці не, але за чатыры папярэднія гады я наагул не адпачывала. Я даглядала маму. Магчымасьцю аказаньня паслуг па дагляду не карысталася. Таму я, муж, сын — усе былі задзейнічаныя.
У мяне два ўнукі. Аднаму годзік, другому шэсьць. 16-га пайду ў адпачынак і на 10 дзён адпушчу моладзь са старэйшым унукам на адпачынак перад школай. А я застануся з малодшым. Затым паедзем на 5–7 дзён ва Ўкраіну. Бо вельмі сур’ёзна ставяцца да нас і да Беларусі ўкраінскія нашы сваякі. Бацька мужа вызваляў Пінск, тут і застаўся».
Цікаўлюся ў спадарыні Мандроўскай: дзе набываюць пуцёўкі на адпачынак дэпутаты?
«Пуцёўкі — праз Цэнтар па аздараўленьні. Плаці грошы і набывай, як звычайны беларускі грамадзянін. У нас ёсьць прафсаюзны камітэт. І празь яго зьніжка, здаецца, 10 ці 20%. Ніякіх іншых ільготаў у нас няма. Мы належым па аплаце працы да дзяржслужачых з усімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць. Калі я паеду ў санаторый, ды яшчэ з мужам, а я ня ўмею траціць толькі на сябе, то нам гэта будзе проста не па кішэні».
«Але ж дэпутаты атрымліваюць матэрыяльную дапамогу, калі яны сыходзяць у адпачынак?» — удакладняю ў Зінаіды Мандроўскай:
«Яна ёсьць ва ўсіх дзяржслужачых. Але заробкі маленькія. Адпаведна — і гэтая дапамога таксама. Калі б давалі шмат, то адпачывалі б дзе-небудзь на Канарах. А калі там хто і адпачывае з калегаў, то адзін-два».
Сябра камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Васіль Міхно зьбіраецца ў адпачынак з 22 ліпеня. Разам з жонкай і ўнучкай вызначылі месцы для адпачынку — на лецішчы каля Горадні і ў доме, які застаўся ад бацькоў у Скідзелі. Цікаўлюся: чаму спадар Міхно не бярэ пуцёўку на мора? У адказ чую:
«Пуцёўкі?! Ахвотныя пісалі заявы на атрыманьне. Але ж тут усё залежыць ад фінансавага становішча дэпутата. Цяпер жа няма такога, што яна бясплатна даецца».
Алег Трусаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, згадвае:
Алег Трусаў кажа, што колькасьць дэпутатаў цяперашняй Палаты прадстаўнікоў можна сьмела скараціць:
«Улічваючы іх працу, я пакінуў бы ў кожнай камісіі чалавек па пяць. Тым больш, што законы яны самі ня пішуць. Мы ж самі пісалі законы — з раніцы да вечара. А яны толькі папраўляюць тое, што ім Саўмін прыносіць. Якая гэта работа?! Таму — ня трэба столькі дэпутатаў».
Пра адсутнасьць прывілеяў распавядае і дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Аляксандар Дабравольскі:
Аляксандар Дабравольскі крытычна ацэньвае дзейнасьць дэпутатаў цяперашняй Палаты прадстаўнікоў:
«Пры іх працы іх магло і ня быць. Яны ж проста пытаньне вострае баяцца задаць, ня тое што прагаласаваць „супраць“ альбо ўнесьці свой законапраект. Што яны ёсьць, што іх няма... Гэта проста шырма для Лукашэнкі. І таму няма ім на што скардзіцца».
Валеры Фралоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня, кажа, што ніхто не адсочваў, колькі дакладна дзён быў у адпачынку той ці іншы чалец палаты:
«Ніхто там нікога не лавіў і не сачыў, хто калі прыходзіць і хто калі сыходзіць. У нас былі некаторыя дэпутаты, якія і на сэсію не прыходзілі. Ну, навошта ім адпачынак?!
Я памятаю, што ў Юрмале адпачываў. І ў вайсковым санаторыі. Колькі плаціў тады за гэта, дакладна ня памятаю. Нешта плацілі. Але ў любым выпадку пуцёўку можна было дэпутату атрымаць у любое месца, нешта там за яе заплаціўшы».
Для сябра камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Галіны Лазоўскай сёлетні адпачынак — першы, які яна будзе праводзіць у статусе дэпутата:
«Нікуды за мяжу я ад’яжджаць не зьбіраюся. У мяне 28 дзён каляндарных
Зьбіраюся адпачываць на лецішчы
Карэспандэнт: «Раней дэпутатам давалі і пуцёўкі на адпачынак добрыя, і грашовую дапамогу. А якая сытуацыя цяпер?»
«Я зьбіраюся ісьці на адпачынак у другой палове жніўня. Пакуль працую ў парлямэнце. А наконт пуцёвак нам сказалі так: за свой кошт набывайце».
Для намесьніцы старшыні камісіі па працы і сацыяльных пытаньнях Зінаіды Мандроўскай цяперашняя кадэнцыя ў Палаце прадстаўнікоў — другая запар:
«Ня ведаю, паверыце ці не, але за чатыры папярэднія гады я наагул не адпачывала. Я даглядала маму. Магчымасьцю аказаньня паслуг па дагляду не карысталася. Таму я, муж, сын — усе былі задзейнічаныя.
У мяне два ўнукі. Аднаму годзік, другому шэсьць. 16-га пайду ў адпачынак і на 10 дзён адпушчу моладзь са старэйшым унукам на адпачынак перад школай. А я застануся з малодшым. Затым паедзем на 5–7 дзён ва Ўкраіну. Бо вельмі сур’ёзна ставяцца да нас і да Беларусі ўкраінскія нашы сваякі. Бацька мужа вызваляў Пінск, тут і застаўся».
Цікаўлюся ў спадарыні Мандроўскай: дзе набываюць пуцёўкі на адпачынак дэпутаты?
«Пуцёўкі — праз Цэнтар па аздараўленьні. Плаці грошы і набывай, як звычайны беларускі грамадзянін. У нас ёсьць прафсаюзны камітэт. І празь яго зьніжка, здаецца, 10 ці 20%. Ніякіх іншых ільготаў у нас няма. Мы належым па аплаце працы да дзяржслужачых з усімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць. Калі я паеду ў санаторый, ды яшчэ з мужам, а я ня ўмею траціць толькі на сябе, то нам гэта будзе проста не па кішэні».
«Але ж дэпутаты атрымліваюць матэрыяльную дапамогу, калі яны сыходзяць у адпачынак?» — удакладняю ў Зінаіды Мандроўскай:
«Яна ёсьць ва ўсіх дзяржслужачых. Але заробкі маленькія. Адпаведна — і гэтая дапамога таксама. Калі б давалі шмат, то адпачывалі б дзе-небудзь на Канарах. А калі там хто і адпачывае з калегаў, то адзін-два».
Сябра камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Васіль Міхно зьбіраецца ў адпачынак з 22 ліпеня. Разам з жонкай і ўнучкай вызначылі месцы для адпачынку — на лецішчы каля Горадні і ў доме, які застаўся ад бацькоў у Скідзелі. Цікаўлюся: чаму спадар Міхно не бярэ пуцёўку на мора? У адказ чую:
«Пуцёўкі?! Ахвотныя пісалі заявы на атрыманьне. Але ж тут усё залежыць ад фінансавага становішча дэпутата. Цяпер жа няма такога, што яна бясплатна даецца».
А як адпачывалі парлямэнтары раней?
Алег Трусаў, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, згадвае:
Алег Трусаў
«Звычайна ў нас адпачынак быў у жніўні. За пуцёўкі мы плацілі ўласныя грошы. Ніхто ніякіх ільготаў на гэта нам не даваў. Колькі каштавала, столькі і плацілі. Я адпачываў толькі два разы. Абодва разы купляў пуцёўку на Нарач на 12 дзён. І ніхто мне ніякіх зьніжак не даваў».Алег Трусаў кажа, што колькасьць дэпутатаў цяперашняй Палаты прадстаўнікоў можна сьмела скараціць:
«Улічваючы іх працу, я пакінуў бы ў кожнай камісіі чалавек па пяць. Тым больш, што законы яны самі ня пішуць. Мы ж самі пісалі законы — з раніцы да вечара. А яны толькі папраўляюць тое, што ім Саўмін прыносіць. Якая гэта работа?! Таму — ня трэба столькі дэпутатаў».
Пра адсутнасьць прывілеяў распавядае і дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Аляксандар Дабравольскі:
Аляксандар Дабравольскі
«Я памятаю, што ў 1996 годзе зь сям’ёй адпачываў на возеры Сьвіцязь. Пуцёўка была на 12 дзён, і я аплачваў 100% яе кошту. Вось і ўсё. А заробкі ў нас былі значна меншыя. Праўда, тады і цэны былі ніжэйшыя. Але калі перакласьці ўсё гэта на сучасны дзень, то тады мы зараблялі значна менш за цяперашніх так званых дэпутатаў».Аляксандар Дабравольскі крытычна ацэньвае дзейнасьць дэпутатаў цяперашняй Палаты прадстаўнікоў: