Прэзыдэнт Бірмы абяцае вызваліць усіх палітвязьняў

Тэйн Сэйн

Прэзыдэнт Бірмы Тэйн Сэйн падчас свайго візыту ў Лёндан паабяцаў выпусьціць на волю ўсіх палітычных зьняволеных да канца 2013 году.
Сэйны таксама паабяцаў, што ўжо ў бліжэйшыя тыдні па ўсёй краіне ўпершыню за апошнія 60 гадоў будзе абвешчана поўнае спыненьне агню.

У красавіку Эўразьвяз скасаваў апошнія гандлёвыя, эканамічныя і пэрсанальныя санкцыі супраць Бірмы. Гэта адбылося ў адказ на праграму палітычных рэформаў, якую зацьвердзілі ўлады Бірмы, нагадвае ВВС.