Краязнавец зь мястэчка Краснае Алесь Харытон: «Я знайшоў магілу апошняга паўстанца 1863 году»

Your browser doesn’t support HTML5

У цэнтры мястэчка Краснае пад Маладэчнам у падмурку разбуранага саветамі помніка паўстанцам 1863 году ляжаць парэшткі чатырох забітых расейскімі карнікамі каліноўцаў, яшчэ адзін пахаваны на старых каталіцкіх могілках. А ля чыгункі стаіць ягоная хата. Пра гэтыя ды іншыя занядбаныя месцы памяці продкаў — у новым выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды» апавядае красьненскі краязнавец Алесь Харытон.