Нэльсан Мандэла: жыцьцё ў фотаздымках

Лідэр руху супраць апартэіду, сябра Афрыканскана Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла, 1961

Восем чалавек, сярод якіх Нэльсан Мандэла, пакараныя пажыцьцёвым зьняволеньнем. Вязьняў звозяць з Палацу Правасудзьдзя ў Прэторыі. 16 чэрвеня 1964 году

Нэльсан Мандэла і яго жонка Ўіні наведваюць яго сямейную магілу ў ягонай роднай вёсцы К’юну, 26 красавіка 1990 году

Прэзыдэнт Паўднёвай Афрыкі Фрэдэрык Дэклерк разам з Нэльсанам Мандэлам. Урадавая рэзыдэнцыя ў Кейптаўне, люты 1990 году. За два дні да гэтага Дэклерк вызваліў Мандэлу з турмы

Нэльсан Мандэла і Алівэр Тамба сустракаюцца першы раз пасьля 28 гадоў. Мандэла наведвае Швэцыю, 12 сакавіка 1990 году.

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Біл Клінтан і прэзыдэнт ПАР Нэльсан Мандэла ўглядаюцца праз краты, за якімі Мандэла правёў 17 гадоў. Мандэла паказвае Клінтану вязьніцу на высьпе Робэн

Мандэла выступае на мітынгу празь некалькі дзён пасьля свайго вызваленьня. Люты 1990

Мандэла выступае на паседжаньні камітэту ААН супраць апартэіду. Чэрвень 1990

Лідэр Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла трымае ў руках мэдаль і сэртыфікат пасьля таго, як разам з прэзыдэнтам ПАР Фрэдэрыкам Дэклеркам атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру. Сьнежань 1993

Прэзыдэнт Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсан Мандэла глядзіць з вакна турмы на востраве Робэн. Тут ён адседзеў большую частку свайго 27-гадовага зьняволеньня. Люты 1994

Мандэла галасуе на выбарах 1994 году

Мандэла прымае прысягу падчас інаўгурацыі. Травень 1994

Нэльсан Мандэла разам з каралевай Вялікай Брынатіі Элізабэтай ІІ. Ліпень 1996

Разам з рок-сьпеваком Бона. Травень 2002

Прэзыдэнт ЗША Джорж Буш-старэйшы прымае ў Белым доме Нэльсана Мандэнлу. Травень 2005

Былы прэзыдэнт ПАР і Нобэлеўскі ляўрэат Нэльсан Мандэла адчыняе музычны канцэрт «46664», які будзе надаваць вялікую ролю гаротнаму стану хворых на СНІД і наступствам ВІЧ у сьвеце. Ёханэсбург, ПАР. Турэмны нумар Мандэлы быў 46664. Люты 2005

Нэльсан Мандэла абдымае прэзыдэнта Ірана Махамэда Хатамі. Падчас 12-га саміту Руху Недалучэньня ў Дурбане

Былы прэзыдэнт ПАР і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Нэльсан Мандэла і прэзыдэнт ПАР Якаб Зума разам сьмяюцца падчас абеду для былых палітвязьняў апартэіду. Афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта, Кейптаун, ПАР. Люты 2010

Статуя Нэльсана Мандэлы за брамаю выпраўленчага цэнтру (былая турма імя Віктара Вэстэра) у ваколіцах Паарлу, ПАР. Люты 2010

Вулічыны гандляр прапануе статуэтку Нэльсана Мандэлы ля музэю сям’і Мандэлаў у горадзе Савэта, ПАР. Люты 2010

Нэльсан Мандэла падымае Кубак Сьвету ў Цюрыху пасьля таго, як абвесьцілі, што ПАР будзе прымаць Чэмпіянат сьвету па футболе ў 2010 годзе. Травень 2004

Нэльсан Мандэла. Ліпень 2012

Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан віншуе Нэльсана Мандэлу з 94-годзьдзем у ягоным доме. Жнівень 2012

Прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан наведвае Нэльсана Мандэну ў ягоным доме напярэдадні 94-годзьдзя Мандэлы. Ліпень 2012

Сакавік 2013-га