«Ды мы самая вясёлая і ўсьмешлівая нацыя!»

Your browser doesn’t support HTML5

«Ды мы самая вясёлая і ўсьмешлівая нацыя!»

Людзі з сур’ёзнымі тварамі на пытаньне «Чаму беларусы такія смурныя?» адразу квітнеюць ва ўсьмешцы. Ніхто ня хоча прадстаўляць самую няўсьмешлівую супольнасьць у Эўропе: «Я не смурная — я засяроджаная. Не на людзях, а міжсобку мы вельмі радасныя».