Каля Фукусімы ў вадзе небясьпечны стронцый-90

У грунтовых водах непадалёк ад атамнай электрастанцыі Фукусіма ў Японіі выявілі высокі ўзровень таксычнага стронцыю-90.
TEPCO, кампанія, якая абслугоўвае станцыю, паведаміла, што гэты ўзровень у 30 разоў перавышае дапушчальны.

Стронцый-90, выклікае рак костак, калі патрапляе ў арганізм чалавека. Радыёактыўныя элемэнты патрапілі ў грунтовыя воды пасьля аварыі на Фукусімскай АЭС ў сакавіку 2011 году, выкліканай цунамі.