Гэта 10-ы «падпольны» выпуск Коласаўскага ліцэю.
Новы выпуск беларускіх ліцэістаў адсьвяткаваў свой выпускны баль — зь 15 на 16 чэрвеня ў падворку аднаго з прыватных дамоў пад Менскам адбылася цырымонія выпуску чарговага курсу ліцэістаў ліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
Выпускны вечар і сустрэча сьвітанку беларускамоўных вучняў адрозьніваліся ад падобных сьвяточных мерапрыемстваў у звычайных школах. Выпускны вечар сьвяткавалі ўсе разам: выпускнікі, іхныя бацькі ды настаўнікі.