Турэцкая паліцыя зачысьціла плошчу Таксім

Пасьля папярэджаньня з боку прэм’ер-міністра Рэджэпа Таіпа Эрдагана паліцыя ў Стамбуле штурмавала навакольле плошчы Таксім, ужываючы вадамёты і сьлезацечны газ.
Разгон пратэстоўцаў адбыўся ўвечары, праз некалькі гадзін пасьля таго, як Эрдаган, выступаючы на сходзе ў Анкары загадаў: «Скажу ясна: ачысьціце Таксім».

Ланцугі паліцыі з падтрымкай бронетранспарцёраў ачапілі плошчу, тым часам як іншае падразьдзяленьне выціснула зь яе пратэстоўцаў.

Эрдаган яшчэ раней на гэтым тыдні запатрабаваў ад пратэстоўцаў пакінуць плошчу, аднак ціск з боку эўрапейскіх кіраўнікоў прымусіць яго запрапанаваць перамовы зь лідэрамі пратэстаў.

Перамовы ня мелі посьпеху, бо пратэстоўцы заявілі, што людзі, якія сустракаліся з прэм’ерам, нікога не прадстаўлялі.